Сёння: 26 апреля, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
АБМЕРКАВАННЕ ЗАКОНАПРАЕКТА АБ УНС: ВАЖНА ПАЧУЦЬ ГОЛАС КОЖНАГА

АБМЕРКАВАННЕ ЗАКОНАПРАЕКТА АБ УНС: ВАЖНА ПАЧУЦЬ ГОЛАС КОЖНАГА

У працоўных калектывах краіны працягваюцца дыялогавыя пляцоўкі, на якіх абмяркоўваецца праект закона аб Усебеларускім народным сходзе. 1 лістапада 2022 г.такая сустрэча адбылася ў РУП «Брэстэнерга» пры падтрымцы БРСМ, дзе па відэаканферэнцсувязі падключыліся і іншыя філіялы прадпрыемства. Калектыў не дыстанцуецца ад падзей у краіне, а наадварот мае актыўную грамадзянскую пазіцыю.
IMG_8315[1].JPG
Асноўным спікерам выступіў начальнік аддзялення па Брэсцкай вобласці ўпраўлення рэгіянальнай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Эдуард Севярын. У сваім выступленні падзяліўся вопытам сваёй працы ў якасці дэлегата VI УНС і праінфармаваў аб тым, як фармуюцца спісы ўдзельнікаў.

Удзел у абмеркаванні законапраекта прыняла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта – начальнік аддзела прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама Ірына Більдэйка, якая распавяла аб замацаванні канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага сходу.
- Праект Закона аб УНС вызначае, сцвярджае асноўныя стратэгічныя напрамкі развіцця нашага грамадства і дзяржавы, - падкрэсліла Ірына Паўлаўна.
IMG_8334.JPG

IMG_8326.JPG
Грамадскае абмеркаванне законапраекта будзе праводзіцца па 2 лістапада ўключна. Таму кожны зможа выказаць сваё меркаванне на Прававым форуме Беларусі.
01.11.2022

Возврат к списку