Сёння: 31 Мая, Нядзеля

Кантактны тэлефон (факс): 21-25-29

Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь вызначаны лепшыя ў галіне дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь вызначаны лепшыя ў галіне дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь штогод праводзяцца конкурсы «Лепшы рэгіструючы орган Рэспублікі Беларусь» і «Лепшы спецыяліст рэгіструючага органа Рэспублікі Беларусь», у якіх па выніках мінулага года прынялі ўдзел 154 рэгіструючых органа і 213 іх спецыялістаў.

2020_03_24_01.jpg

Па выніках конкурсу вызначаны лепшыя ў галіне дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Званне лепшага спецыяліста рэгіструючага органа прысвоена Ганенка Эльвіры Віктараўне – галоўнаму спецыялісту аддзела рэгістрацыі юрыдычных асоб галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аўдзееў Андрэй Дзмітрыевіч уручыў Ганенка Э.В. дыплом і каштоўны падарунак.

2020_03_24_02.jpg

24.03.2020

Возврат к списку