Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
«Нашы дзеці» у архівах
16 снежня 2022 г. Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне
ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі выхаванцы дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «Кобрынская дзіцячая вёска».
Супрацоўнікі архіва расказалі выхаванцам аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзецям былі прадэманстраваны дакументы раённых Надзвычайных камісій па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прычыненага імі ўрону. Выхаванцаў азнаёмілі з сайтам «Архівы Беларусі» і інфармацыйным парталам «Партызаны Беларусі».
Дзецям была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча, падчас якой яны пазнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, іх складам і зместам. У прыватнасці, выхаванцам былі прадэманстраваны дакументы Кобрынскай дзіцячай вёскі, якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў архіве.
Дзеці таксама пабывалі на майстар-класе, падчас якога супрацоўнікі архіва паказалі, якім чынам дакументы праходзяць поўную архіўную апрацоўку перад тым, як паступіць на пастаяннае захоўванне.
У другой палове дня работнікі архіва сумесна з супрацоўнікамі аддзела прымусовага выканання Кобрынскага раёна пабывалі ў гасцях
у выхаванцаў Кобрынскай дзіцячай вёскі, павіншавалі іх з надыходзячымі навагоднімі святамі і ўручылі салодкія падарункі.