Сёння: 16 апреля, Аўторак

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Свята з любімымі персанажамі

Свята з любімымі персанажамі

15 снежня 2022 года ў межах акцыі «Нашы дзеці» супрацоўнікі занальнага дзяржаўнага архіва г. Пінску сумесна з аніматарскім агенцтвам «Litvin show» наведалі выхаванцаў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Пінска».

Для дзяцей было арганізавана сапраўднае свята з конкурсамі і салодкімі падарункамі. Архівісты Лычик Я.С. і Крывецкая К. В., а таксама персанаж «Мішка Тэдзі» падарылі дзецям святочны настрой і масу станоўчых эмоцый.

изображение_viber_2022-12-16_11-04-35-231.jpg

Акрамя свята, са старэйшымі хлопцамі была праведзена лекцыя на тэму «Жыве гісторыя ў архіве». Архівіст лычык Я. С. распавяла дзецям аб асноўных напрамках дзейнасці кожнага з аддзелаў архіва, аб захоўванні архіўных дакументаў, а таксама аб рабоце чытальнай залы і бібліятэкі.

У заключнай частцы дзеці задалі пытанні, якія цікавілі іх і падзякавалі супрацоўнікам за аказаную ім увагу.


15.12.2022

Возврат к списку