Сёння: 29 марта, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by
Схема праезду




Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Выстава дакументаў «Брэст. ХХ стагоддзе: старонкі гісторыі», прысвечаная 1000-годдзю горада

Выстава дакументаў «Брэст. ХХ стагоддзе: старонкі гісторыі», прысвечаная 1000-годдзю горада

У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці арганізавана выстава дакументаў «Брэст. ХХ стагоддзе: старонкі гісторыі», прысвечаная 1000-годдзю горада, якое адзначаецца сёлета.

На выставе экспануюцца каля 90 дакументаў, артыкулаў з газет, фатаграфій.

Экспазіцыя ўмоўна падзелена на некалькі блокаў, кожны з якіх прысвечаны пэўнаму перыяду ў гісторыі Брэста ХХ стагоддзя, а прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць адметныя рысы і значныя падзеі з жыцця горада на тым або іншым этапе:

дакументы за 1919-1939 гг. (перыяд уваходжання горада ў склад польскай дзяржавы) расказваюць аб дзейнасці органаў самакіравання, перайменаванні вуліц, аднаўленні горада пасля Першай сусветнай вайны, статыстыцы насельніцтва і інш.;

матэрыялы перадваеннага савецкага перыяду (верасень 1939 г. – чэрвень 1941 гг.) адлюстроўваюць падзеі па ўстанаўленні савецкай улады і першых яе мерапрыемствах у горадзе, перайменаванню вуліц, развіццё прамысловасці горада ў гэты перыяд і інш.;

дакументы перыяду нямецка-фашысцкай акупацыі (1941-1944 гг.) утрымліваюць звесткі аб мерапрыемствах, якiя праводзiлiся акупацыйнымі ўладамі, перайменаванні вуліц, сістэме харчовага забеспячэння, прымусовай працы і ўгоне мясцовых жыхароў у Германію, аб знішчэнні яўрэйскага насельніцтва горада і інш.;

матэрыялы за 1944-1980-е гг. дэманструюць імклівае развіццё горада ў пасляваенны перыяд, расказваюць аб стварэнні і адкрыцці прамысловых прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, тэлецэнтра, мытнага паста «Варшаўскі мост» і другіх знакавых аб'ектаў, аб утварэннi Ленінскага і Маскоўскага раёнаў горада ў 1978 годзе, аб статыстыцы насельніцтва ў розныя гады і інш.

дакументы за 1990-е гг. гавораць аб зацвярджэнні герба горада, аб стварэнні гарадской газеты, аб заснаваннi міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая вежа», аб адкрыцці Лядовага палаца і інш.

Безумоўна, у рамках адной выставачнай экспазіцыі падрабязна адлюстраваць усю гісторыю горада Брэста ў ХХ стагоддзі немагчыма, тым не менш прадстаўленыя матэрыялы коратка, але ярка дэманструюць яе значныя моманты ў гэты перыяд.

Выстава экспануецца ў фае будынка архіва па вул. В.Харужай, 15.
Фото выставки_1.png Фото выставки_2.png
13.08.2019

Возврат к списку