.png)


Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аддзел архіўных устаноў, натарыята і загсаў
Адрас: вул. Леніна, 11, 224005, г. Брэст, Беларусь
Рэжым работы: панядзелак - пятніца 8.30-17.30, перапынак з 13.00 да 14.00
Пасада, прозвішча, імя |
Асноўныя абавязкі |
Тэлефон
коды: міжнародны + 375 162;
па Беларусi 8 0162
|
Кабiнет |
Начальнiк Кралько Наталля Мiхайлаўна |
Агульнае кіраўніцтва аддзелам, выкананне функцый у сферы архіўнай справы і справаводства |
21 33 86 (факс) | 62 |
Намеснiк начальнiка Варатнiкова Наталля Мiкалаеўна |
Выкананне функцый у сферы натарыята і натарыяльнай дзейнасці, дзейнасці органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану (органаў загса), рэгулявання адвакацкай дзейнасці, рыэлтарскай дзейнасці і дзейнасці па аказанню юрыдычных паслуг. | 21 66 65 | 17 |
Галоўны спецыяліст Мазько Таццяна Мікалаеўна |
Выкананне функцый у сферы натарыята і натарыяльнай дзейнасці, рэгулявання адвакацкай дзейнасці, рыэлтарскай дзейнасці і дзейнаці па аказанні юрыдычных паслуг, прастауленне апастыль на дакументах, выходных з судоў, натарыяльных архіваў, ад натарыусаў. | 21 62 36 | 17 |
Галоўны спецыяліст Завадская Вераніка Васільеўна |
|
26 98 33 | 23 |
Група архіва органаў, рэгіструючых акты грамадзянскага стану (224030, г. Брэст, пл. Свабоды,18) |
|||
Черняковская Екатерина Андреевна |
Загадчык групай |
59 32 69 | - |
Рэкуць Таццяна Сяргееўна
|
Архіварыус | 21 17 38 | - |
АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ АДДЗЕЛА
У сферы архіўнай справы і справаводства
- ажыццяўленне дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і рэалізацыя адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы архіўнай справы і справаводства на тэрыторыі Брэсцкай вобласці;
- кіраўніцтва дзейнасцю дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласцi: Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласцi; Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы; Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне; Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску;
- аказанне метадычнай дапамогі дзяржаўным архівам, тэрытарыяльным (гарадскiм або раённым) архівам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Брэсцкай вобласці;
- фарміраванне Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне захаванасці дакументаў, арганізацыя іх дзяржаўнага ўліку і выкарыстання;
- ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы архіўнай справы і справаводства ў адпаведнасці з заканадаўствам аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.
Пры аддзеле дзейнічае экспертна-праверачная камісія (ЭПК) для разгляду навукова-метадычных і практычных пытанняў экспертызы каштоўнасці дакументаў і камплектавання імі дзяржаўных архіваў, а таксама архіваў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, арганізацыі дакументаў у справаводстве арганізацый, ажыццяўлення метадычнага кіраўніцтва і кантролю за дзейнасцю экспертна -метадычных камісій (ЭМК) дзяржаўных архіваў і экспертных камісій (ЭК) арганізацый.
У сферы натарыята і натарыяльнай дзейнасці
- ажыццяўленне кантролю за выкананнем натарыусамі, Брэсцкай абласной натарыяльнай палатай заканадаўства аб натарыяце;
- ажыццяўленне рэгістрацыі натарыяльных кантор, натарыяльных бюро;
- удзел у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне рэгулявання натарыяльнай дзейнасці;
- садзейнічанне Брэсцкай абласной натарыяльнай палаце ў інфармацыйна-прававым забеспячэнні дзейнасці натарыусаў, правядзенні мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі натарыусаў.
У сферы рэгулявання адвакацкай дзейнасці, рыэлтарскай дзейнасці і дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг
- ажыццяўленне ўзаемадзеяння з Брэсцкай абласной калегіяй адвакатаў;
- ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі кантролю за выкананнем заканадаўства пры аказанні юрыдычных паслуг грамадзянам і арганізацыям;
- па выніках аналізу дзейнасці асоб, якія маюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці і дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг, ўнясенне прапаноў аб яе нарматыўным рэгуляванні;
- ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь іншых паўнамоцтваў, звязаных з рэгуляваннем адвакацкай дзейнасці і дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг;
- ажыццяўленне кантролю за правамернасцю выдачы ідэнтыфікацыйнай пластыкавай карткі кіраўнікоў рыэлтарскіх арганізацый і спецыялістаў па рыэлтарскай дзейнасці;
- прастаўленне пры прад'яўленні штатнага раскладу рыэлтарскай арганізацыі штампа на анкетах асоб, якія прэтэндуюць на атрыманне пластыкавых картак спецыяліста па рыэлтарскай дзейнасці, і прыём на захоўванне ідэнтыфікацыйных пластыкавых картак кіраўнікоў рыэлтарскіх арганізацый у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
- аказанне садзейнічання ў правядзенні мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі асоб, якiя маюць пасведчанне аб атэстацыі юрыста, пасведчанне аб атэстацыі рыэлтэра.