Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб барацьбе з карупцыяй
Карупцыя з'яўляецца глабальнай грамадска-палітычнай праблемай, якая зніжае тэмпы эканамічнага росту, наносіць істотную шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады, падрывае давер грамадзян да ўладных структур.
У Рэспубліцы Беларусь з мэтай барацьбы з гэтай небяспечнай негатыўнай з'явай створана заканадаўчая база па барацьбе з карупцыяй ва ўсіх сферах жыццядзейнасці дзяржавы. У ёй вызначана паняцце «карупцыя», дадзены пералік карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў, ўказаны канкрэтныя арганізацыйныя, папераджальна-прафілактычныя мерапрыемствы і механізмы барацьбы з карупцыяй, а таксама прадугледжана вельмі строгая адказнасць за карупцыйныя злачынствы.
Базавым дакументам, на аснове якога ажыцяуляецца антыкарупцыйная дзейнасць у нашай краіне, з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь "Аб барацьбе з карупцыяй», прыняты 15 ліпеня 2015 г. З палажэннямі Закона можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь перайшоўшы па спасылцы.
Важным дакументам па супрацьдзеянні карупцыі, які прадугледжвае комплекс канкрэтных арганізацыйна-прававых, сацыяльна-эканамічных і арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў, з'яўляецца Дзяржаўная праграма па ўзмацненню барацьбы з карупцыяй, зацвяржанная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Важкую ролю ў барацьбе з карупцыйнымі праявамі маюць таксама ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі, праца са зваротамі грамадзян, правядзенне «прамых тэлефонных ліній» і «гарачых тэлефонных ліній», сустрэчы кіраўнікоў з працоўнымі калектывамі, ажыццяўленне выязных прыёмаў грамадзян.
У рамках работы па барацьбе з карупцыяй галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама просіць паведамляць пра факты карупцыйных праяў з боку работнікаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі, тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання па тэлефонах галоўнага ўпраўлення юстыцыі 8 (0162) 30-16-14.
Пытанні прафілактыкі і папярэджання фактаў карупцыі, выканання дзяржаўнымі служачымі абмежаванняў, звязаных з праходжаннем дзяржаўнай службы, у галоўным упраўленні юстыцыі знаходзяцца на пастаянным кантролі.
Камісія па супрацьдзеянню карупцыі (далей - Камісія) галоўнага ўпраўлення юстыцыі складаецца з 9 работнікаў ўпраўлення.
За 2022 год адбылося 4 пасяджэння Камісіі, на якіх абмеркаваны пытанні, якія ўваходзяць у План работы Комиссии на 2023 год.