Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб наведванні філіяла выпраўленчай установы адкрытага тыпу №6
Прадстаўнікі грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі 11.09.2019 наведалі філіял выпраўленчай установы адкрытага тыпу №6 (далей – філіял ВУАТ №6) (Камянецкі раён, в. Сушкі) у мэтах ажыццяўлення грамадскага кантролю за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці.
У ходзе наведвання названай выпраўленчай установы грамадская назіральная камісія правяла агляд санітарна-бытавых умоў утрымання асуджаных, азнаёмілася з арганізацыяй вольнага часу асуджаных, умовамі арганізацыі працоўнай дзейнасці, медыка-санітарнага забеспячэння, правялі анкетаванне асоб, якія змяшчаюцца ў філіяле ВУАТ №6.
У філіяле ВУАТ №6 адбываюць пакарання 35 асуджаных, ўсе працаўладкаваныя.
У філіяле ВУАТ №6 прадастаўлена магчымасць для атрымання асуджанымі завочнай сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
Ва ўстанове праводзіцца праца па прыцягненні асуджаных да занятку спортам, на тэрыторыі абсталявана спортпляцоўка.
У ходзе праведзеных гутарак з асуджанымі скаргаў і нараканняў на працу адміністрацыі папраўчай установы і ўмовы размяшчэння не паступала.
Умовы размяшчэння, арганізацыя вольнага часу асуджаных і іх працаўладкавання ў філіяле ВУАТ №6 адказваюць усім патрабаванням, устаноўленым да сістэмы выканання пакарання.