Сёння: 21 января, Серада

Кантактны тэлефон (факс): 30-16-16


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224701, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
О проведении конкурса

О проведении конкурса


Информация о проведении конкурса  опубликована на странице районной газеты:

Сёлета 100-гадовы юбілей адзначаюць органы, што рэгіструюць акты грамадзянскага стану. Назву загс, што замацавалася за імі, без перабольшання, ведаюць літаральна ўсе. І кожны з нас тым ці іншым чынам хаця б аднойчы сустракаўся з яго супрацоўнікамі. Многія звароты ў загс звязаны з  самымі шчаслівымі момантамі ў жыцці – нараджэннем дзяцей, стварэннем сям’і – і пакідаюць незабыўныя ўражанні. 

«Ляхавіцкі веснік» і аддзел загса Ляхавіцкага райвыканкама аб’яўляюць конкурс “Мая загсаўская гісторыя” і запрашаюць сваіх землякоў падзяліцца радаснымі ўспамінамі і шчаслівымі імгненнямі. Прыгадайце цікавую гісторыю, звязаную з рэгістрацыяй нараджэння, шлюбу. А, магчыма, Вы ці Вашы родныя ўрачыста адзначылі ў аддзеле загса залатое ці нават брыльянтавае вяселле. Вам ёсць, пра што расказаць!

Свае гісторыі можна дасылаць на паштовы адрас аддзела загса Ляхавіцкага райвыканкама (г.Ляхавічы, пл.Перамогі, 3) ці “Ляхавіцкага весніка” (г.Ляхавічы, пл.Леніна, 3). Можна для гэтага скарыстацца электроннай поштай раёнкі (Ljahavves@gmail.com). Не забудзьцеся зрабіць паметку «на конкурс».

Чакаем Вашы загсаўскія гісторыі да 1 снежня 2017 года. Вынікі конкурсу будуць падведзены падчас святкавання 100-гадовага юбілею органаў загса (ён прыпадае на 18 снежня). Самыя цікавыя работы абавязкова будуць надрукаваны ў раёнцы.


16.05.2017