Сёння: 31 Мая, Нядзеля

Кантактны тэлефон (факс): 21-25-29

Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
АГУЛЬНЫ ПАРАДАК РАЗГЛЯДУ ЗВАРОТАЎ

АГУЛЬНЫ ПАРАДАК РАЗГЛЯДУ ЗВАРОТАЎ

- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 " Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб"

- Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З " Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"

- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 1786 " Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў"

Парадак разгляду зваротаў грамадзян рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб" і іншымі актамі заканадаўства.

Звароты могуць быць пададзены заяўнікамі ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладзены ў вуснай форме.

Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур'ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.

Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму.

Графік асабістага прыёму грамадзян ТОПI.

Графік асабістага прыёму грамадзян ГУЮ.

Інфармацыю пра паступленне ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама пісьмовых зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, можна атрымаць штодня з 8.30 да 17.30 па тэлефоне 8-0162-21-25-29.

Пры накіраванні ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі пісьмовага звароту неабходна прытрымлівацца наступных патрабаванняў, устаноўленых артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

- найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

- выклад сутнасці звароту;

- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

- найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;

- выклад сутнасці звароту;

- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераную пячаткай юрыдычнай асобы.

Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

Да пісьмовых зваротаў, паданых прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) пацвярджаючых гэтую інфармацыю дакументаў.

Пісьмовыя звароты, якія не адпавядаюць названым патрабаванням могуць быць пакінутыя без разгляду з паведамленнем грамадзян на працягу пяці рабочых дзён аб прычынах пакідання звароту без разгляду. Пасля ліквідацыі парушэнняў грамадзяне маюць права зноў звярнуцца ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю (да службовай асобы) у парадку, устаноўленым законам.

Ананімныя звароты разгляду не падлягаюць, за выключэннем зваротаў, якія змяшчаюць звесткі аб падрыхтоўцы да злачынства, учыняемым або ўчыненым злачынстве.

Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходна здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней аднаго месяца з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае апавяшчэнне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

выкладзены не на беларускай або рускай мове;

тэкст не паддаецца прачытанню;

змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;

прадстаўнікамі заяўнікаў не прыкладзеныя дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы;

падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;

прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

заяўнікам пададзены паўторны зварот, і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

не ўтрымліваюць найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

не змяшчаюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

не змяшчаюць сутнасці звароту;

не змяшчаюць асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

не змяшчаюць поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;

не змяшчаюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанага ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

не змяшчаюць асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераную пячаткай юрыдычнай асобы;

не змяшчаюць адрас электроннай пошты заяўніка.

Пры пакіданні пісьмовага звароту без разгляду па сутнасці, заяўнік на працягу пяці рабочых дзён пісьмова паведамляецца аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці з указаннем прычын прыняцця такога рашэння і яму вяртаюцца арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.

У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб" (у рэд. ад 25.12.2014) звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей, калі не пазначана іншае, – звароты) незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю (далей, калі не пазначана іншае, – арганізацыя) яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:

у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падпарадкаваных ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях (органах) і арганізацыях, падпарадкаваных або якія ўваходзяць у склад (сістэму) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, іншым дзяржаўным органам, іншым арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаных у межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой паўсталі пытанні, выкладзеныя ў зваротах (далей – мясцовыя органы);

у іншых арганізацыях, калі пытанні, выкладзеныя ў зваротах, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.

Паважаныя грамадзяне!

У адпаведнасці з Пералікам дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, адказных за разгляд зваротаў па сутнасці ў асобных сферах жыццядзейнасці насельніцтва, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 15.10.2007 г. № 498, звароты падлягаюць разгляду па сутнасці ў названых у пераліку мясцовых органах.

Пры гэтым рашэнні мясцовых органаў могуць быць абскарджаны ў названыя ў пераліку адпаведныя вышэйшыя органы.

У тым ліку ў сферы юстыцыі:

 

Сферы жыццядзейнасці насельніцтва

Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі

мясцовы орган (службовая асоба)

вышэйшы орган

рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану, кантроль за ажыццяўленнем гэтай дзейнасці

сельскія, пасялковыя, гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання) выканаўчыя камітэты;

аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах;

аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану раённых выканаўчых камітэтаў;

аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану, Дамы (Палацы) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў (у гарадах абласнога падпарадкавання)

галоўныя ўпраўленні юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў;

Міністэрства юстыцыі

пытанні арганізацыі работы органаў прымусовага выканання

кіраўнікі органаў прымусовага выканання, галоўныя ўпраўленні юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў

Міністэрства юстыцыі

кантроль за выкананнем заканадаўства аб натарыяце, аб адвакатуры, аб аказанні юрыдычных паслуг

галоўныя ўпраўленні юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў (за выключэннем кантролю за выкананнем заканадаўства аб адвакатуры)

Міністэрства юстыцыі

 

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйшую арганізацыю.


26.02.2015