Главное управление юстицииБрестского областного исполнительного комитета
Шчаслівыя на ўсе сто!

Да прыезду маладых рыхтаваліся. Новую сям’ю душэўна і шчыра павіншавала начальнік аддзела загса Галіна Аксюцік і ўручыла мужу і жонцы памятную паштоўку. З цёплымі словамі да Кірыла і Наталлі звярнуліся родныя і сябры.
Сямейнае жыццё маладых пачалося з яркай падзеі, таму што лічба 100 мае вялікае значэнне ў гісторыі чалавецтва. Яна сімвалізуе цэласнасць і завершанасць. Гэта і важная адзінка вымярэння часу: новае стагоддзе азначае пачатак новай эры, а паваротны момант заўсёды звязаны са значнымі зменамі. Вось і ў жыцці Кірыла і Наталлі зараз усё будзе па-новаму. Цяпер яны – адзінае непадзельнае цэлае. Няхай ім запомніцца дзень вяселля, і яны пранясуць яркія, непаўторныя эмоцыі праз усё жыццё.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ажыццяўляе падбор кандыдатаў на наступныя пасады:
- вядучы рэферэнт аддзела рэгістрацыі юрыдычных асоб;
- рэферэнт аддзела прымусовага выканання па горадзе Брэсце.
Патрабаванні: вышэйшая юрыдычная адукацыя, наяўнасць станоўчых характарыстык з папярэдняга месца працы, адсутнасць судзімасці і прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.
Умовы:
- цікавая і дынамічная праца ў дружным, маладым калектыве;
- годны ўзровень зарабатнай платы, поўны сацыяльны пакет;
- магчымасць працаўладкавання без наяўнасці досведу працы;
- камфортныя ўмовы працы;
- магчымасць кар'ернага росту;
- афіцыйнае працаўладкаванне ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Чакаем Вашае рэзюмэ на электронны адрас: n109@minjust.by
Пытанні Вы можаце задаць адмыслоўцу сектара арганізацыйна-кадравага забеспячэння па тэлефоне 8 (0162) 30-16-01.