Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Задачы і функцыі дзяржаўнага архіва
У межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, архіў ажыццяўляе правамоцтвы па валоданню, карыстанню і распараджэнню часткай дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе іх пастаяннае захоўванне ў рэжыме аховы і выкарыстання, якi забяспечвае цэласнасць гістарычна складзеных архіўных комплексаў і іх даступнасць для карыстальнікаў.
У гэтых мэтах архіў на аснове адзіных навуковых і метадычных прынцыпах забяспечвае захаванасць прынятых дакументаў, ажыццяўляе камплектаванне і ўлік дакументаў, стварае і ўдасканальвае навукова-даведачны апарат, забяспечвае карыстальнікам умовы для выкарыстання архіўных дакументаў, ажыццяўляе інфармацыйнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, задавальненне інфармацыйных патрэб і канстытуцыйных правоў грамадзян, а таксама ажыццяўляе самастойнае выкарыстанне дакументаў у інтарэсах грамадзян, грамадства і дзяржавы.