Сёння: 3 мая, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224030, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца жалобная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца жалобная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

main.jpg

И сто, и двести лет пройдет, никто войны забыть не сможет…

                                                                                          К. Симонов

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца жалобная дата - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Досвіткам 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, вераломна парушыўшы дагавор аб ненападзенні, пачала вайну супраць Савецкага Саюза.

На тэрыторыю Беларусі наступала самая магутная групоўка нямецкіх войск. Варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, а таксама Брэст, Гародню, Ваўкавыск, Баранавічы і другія беларускія гарады.

Вялікая Айчынная вайна — гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і лютасці бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У гэты дзень мы ўспамінаем усіх, хто коштам сваяго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і пазбаўленняў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара — памяць аб іх будзе жыць вечна.

80 гадоў прайшло ад пачатку вайны. Да гэтай даты Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці і занальныя дзяржаўныя архівы ў г. Баранавічы і г. Пінске падрыхтавалі віртуальныя выстаўкі дакументаў.

        Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці
        Занальны дзяржаўны архів ў г. Баранавічы
        Занальны дзяржаўны архів ў г. Пінске
21.06.2021

Возврат к списку