.png)


Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Архівісты ў гасцях у студэнтаў
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», а таксама ў адпаведнасці з планам работы філіяла кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А.С.Пушкіна» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» на 2023/2024 навучальны год 28 лістапада 2023 г. для студэнтаў 3-га курса гістарычнага факультэта прачытана лекцыя на тэму «Развіццё г. Брэста ў 1919-1939 гг. (па матэрыялах Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці)».
У ходзе лекцыі дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава Г.Г. расказала пра дакументы, якія захоўваюцца ў архіве і змяшчаюць вялікі факталагічны матэрыял па гісторыі горада Брэста ў 1919-1939 гг., які адлюстроўвае ўсе бакі жыцця горада: стан гарадской гаспадаркі, яе аднаўленне пасля Першай сусветнай вайны, статыстыку насельніцтва ў розныя гады, развіццё эканомікі, стан адукацыі і аховы здароўя, эканамічнае становішча насельніцтва і інш.
У завяршэнні Ганна Карапузава адказала на пытанні студэнтаў і запрасіла прадоўжыць вывучэнне архіўных дакументаў самастойна ў чытальнай зале архіва.