Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Дзень адчыненых дзвярэй
У рамках Міжнароднага дня (Міжнароднага тыдня) архіваў у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці 7-9 чэрвеня 2023 г. прайшлі Дні адчыненых дзвярэй.
Архіў наведалі прадстаўнікі Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў і Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты, якія змаглі азнаёміцца з асаблівасцямі захоўвання і выкарыстання архіўных дакументаў (у будынку архіва па вул. Энгельса, 8).
Госці мелі магчымасць убачыць дакументы адвакатаў і натарыусаў за 1919-1939 гг.
Акрамя таго, праведзена кансультаванне грамадзян па пытаннях атрымання архіўнай інфармацыі біяграфічнага і генеалагічнага характару.