.png)


Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Эрудыты ў архіве
5 чэрвеня 2023 г. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі дзеці з летняга лагера «Эрудыт» сярэдняй школы № 16 г. Брэста. Супрацоўнікамі архіва быў праведзены ўрок, падчас якога была закранута тэма акупацыі горада Брэста ў 1941-1944 гг.
Таксама з юнымі «эрудытамі» была праведзена віктарына «Як добра ты ведаеш гісторыю Брэста?» і аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча.