Сёння: 4 мая, Субота

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224030, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці арганізавана выстава дакументаў у рамках святкавання 80-годдзя вобласці

Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці арганізавана выстава дакументаў у рамках святкавання 80-годдзя вобласці

Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці, якое адбылося 6 снежня 2019 г. у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі.

У рамках мерапрыемства, разам з абласным краязнаўчым музеем і абласной бібліятэкай, архівам была прадстаўлена выстава «Гісторыя Брэсцкай вобласці ў архіўных дакументах», на якой экспанавалася каля 20 дакументаў, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі развіцця вобласці і значныя падзеі ў яе гісторыі.

З выставай пазнаёміліся старшыня Брэсцкага аблвыканкама А.В.Ліс, старшыня Брэсцкага гарвыканкама А.С.Рагачук, а таксама госці ўрачыстага мерапрыемства – удзельнікі дэлегацый раёнаў вобласці, прадстаўнікі органаў улады, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў.

80letbrobl-4.jpg

10.12.2019

Возврат к списку