Сёння: 20 мая, Панядзелак

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224030, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
ІНФАРМАЦЫЯ АБ ВЫНІКАХ РАБОТЫ АДДЗЕЛА РЭГІСТРАЦЫІ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ ЗА 2020

ІНФАРМАЦЫЯ АБ ВЫНІКАХ РАБОТЫ АДДЗЕЛА РЭГІСТРАЦЫІ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ ЗА 2020

У 2020 годзе ўсе запланаваныя аддзелам рэгістрацыі юрыдычных асоб (далей – аддзел) мерапрыемствы былі выкананы ў поўным аб'ёме.

Спецыялістамі аддзела быў арганізаваны і (або) праведзены:

- 12 лютага 2020 г. семінар па пытаннях стварэння і дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў і фондаў;

- 26 лістапада 2020 г. семінар для супрацоўнікаў адміністрацый раёнаў г. Брэста і гаррайвыканкамаў Брэсцкай вобласці, якія ажыццяўляюць дзяржаўную рэгістрацыю (пастаноўку на ўлік) арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў і прафесійных саюзаў;

- 27 лістапада 2020 г. семінар для работнікаў юрыдычных службаў дзяржаўных арганізацый, іншых арганізацый з доляй дзяржавы ў іх маёмасці па актуальных пытаннях прававога рэгулявання эканамічных адносін, прымянення медыяцыі ў мэтах ўрэгулявання спрэчак, якія ўзнікаюць у сувязі з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай ці іншай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці, дзе выступілі: адвакат, партнёр адвакацкага бюро «Трыга», Кукета Яўген Аляксандравіч з тэмай «Карпаратыўныя канфлікты, прычыны ўзнікнення, вострыя вуглы. Права на спадчыну бізнеса. Прызнанне рашэнняў агульных сходаў удзельнікаў / акцыянераў несапраўднымі», намеснік дырэктара па прававых пытаннях ТАА «Вэст-Холдэрс», юрыст групы кампаній, Вакульчык Ірына Станіславаўна з тэмай «Добраахвотная ліквідацыя як спосаб ухілення ад выканання абавязацельстваў: прыклады злоўжывання даўжнікамі сваімі правамі, выкарыстання «лягальнай» адтэрміноўкі выканання абавязацельстваў, датэрміновага скасавання дамовы арэнды арэндадаўцам».

Таксама спецыялістамі аддзела былі праведзены:

4 праверкі (Бярозаўскага, Іванаўскага, Кобрынскага і Ганцавіцкага райвыканкамаў) па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання і 1 праверка (Драгічынскага райвыканкама) па пытаннях выканання патрабаванняў заканадаўства пры дзяржаўнай рэгістрацыі і пастаноўцы на ўлік арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў і прафесійных саюзаў;

3 стажыроўкі з упаўнаважанымі супрацоўнікамі Ляхавіцкага і Жабінкаўскага райвыканкамаў, Пінскага гарвыканкама;

праверка дзейнасці Брэсцкага маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Спартыўна-патрыятычны клуб «Спарта Фэмiлi» па пытаннях адпаведнасці іх дзейнасці заканадаўству і устаноўчым дакументам.

Праведзена работа з грамадскімі аб'яднаннямі па прадстаўленні справаздачнай інфармацыі. Інфармацыя пра патрабаванні, што прад'яўляюцца заканадаўствам грамадскіх аб'яднанняў і фондаў, арганізацыйным структурам палітычных партый у частцы своечасовага прадстаўлення справаздач у галоўнае ўпраўленне юстыцыі, размешчана ў глабальнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, таксама на сайце створана інфармацыйная стужка «Напаміны» аб неабходнасці прадастаўлення грамадскімі аб'яднаннямі, фондамі і арганізацыйнымі структурамі палітычных партый справаздачнай інфармацыі. Напамін пра неабходнасць прадстаўлення штогадовай справаздачнасці апублікаваны ў студзені ў газеце «Заря», а таксама трансляваліся ў студзені-лютым на тэлеканале «БугТВ» з галасавым суправаджэннем ў рубрыцы «Тэлеафіша».

        Інфармацыя аб рэгістрацыі ў 2020 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь суб'ектаў гаспадарання.
12.02.2021

Возврат к списку