Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Летняя пара - час зазірнуць у архіў
13 і 14 чэрвеня 2023 г. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі дзве групы школьнікаў летняга лагера сярэдняй школы № 18 і група навучэнцаў 6-7 класаў летняга лагера сярэдняй школы № 16. Дзецям расказалі пра гісторыю архіва, пра напрамкі дзейнасці, склад і змест архіўных дакументаў.
Рабяты з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне «Як добра ты ведаеш гісторыю Брэста?», а затым наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў.