Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб наведванні ВУ «Выпраўленчая калонія № 5»
Прадстаўнікі грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі 21.03.2019 наведалі выпраўленчую ўстанову "Выпраўленчая калонія № 5” (далей - ВК №5) (г. Івацэвічы, вул. Дзяржынскага, 1) у мэтах ажыццяўлення грамадскага кантролю за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якiя выконваюць пакаранні і іншыя меры крымінальнай адказнасці.
Грамадская назіральная камісія падчас наведвання названай папраўчай установы правяла агляд санітарна-бытавых умоў утрымання асуджаных, азнаёмілася з арганізацыяй вольнага часу асуджаных, умовамі арганізацыі працоўнай дзейнасці, медыка-санітарнага забеспячэння, правяла анкетаванне асоб, якія ўтрымліваюцца ў ВК № 5.
У ВК №5 адбываюць пакаранні 1808 асуджаных, з іх працаўладкаваны 1120.
На тэрыторыі ВК №5 функцыянуе філіял ўстановы адукацыі «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці», дзе 96 асуджаных атрымліваюць сярэдне-спецыяльную адукацыю.
У ходзе праведзеных гутарак з асуджанымі скаргаў і нараканняў на працу адміністрацыі выпраўленчай установы і ўмовы размяшчэння не паступала.
Умовы размяшчэння, харчавання, лячэння, арганізацыі вольнага часу асуджаных і іх працаўладкавання ў ВК № 5 адказваюць усім патрабаванням, устаноўленым да сістэмы выканання пакарання.