.png)


Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

Падведзены вынікі працы архіўнай галіны Брэстчыны
26 студзеня 2023 г. на базе Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне адбылося падвядзенне вынікаў працы дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, а таксама кіраўнікі дзяржархіваў вобласці.
Планы работы дзяржархіваў і мерапрыемствы падпраграмы "Архівы Беларусі" ў 2022 годзе выкананы ў поўным аб'ёме. Паказчык па аблічбоўванні дакументаў перавыкананы ў 3,5 раза, а гэта больш як 52 тыс. электронных старонак. Пра гэта расказала ў сваім выступленні начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыяту і загсаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Наталля Кралько.
Удзельнікі нарады абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі і новыя падыходы ў арганізацыі работы дзяржаўных архіваў на 2023 год, а таксама прымалі віншаванні ад першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Яны Стэльмашук, якая ўручыла падзякі галоўнага ўпраўлення юстыцыі кіраўнікам дзяржархіваў вобласці за плённы ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі "Архівы-школе".