Сёння: 4 мая, Субота

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224030, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Падведзены вынікi абласнога агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства работнікаў органаў запісу актаў грамадзянскага стану Брэсцкай вобласці.

Падведзены вынікi абласнога агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства работнікаў органаў запісу актаў грамадзянскага стану Брэсцкай вобласці.

Пераможцамі конкурсу па намінацыі «Лепшы вядучы па правядзенні ўрачыстага абраду рэгістрацыі заключэння шлюбу» прызнаны з прысваеннем:

першага месца – галоўны спецыяліст аддзела загса Баранавіцкага гарвыканкама  Кандрыца Ірына Алегаўна;

другога месца - начальнік аддзела загса Ганцавіцкага райвыканкама Гардзей Наталля Іванаўна;

трэцяга месца - начальнік аддзела загса Брэсцкага райвыканкама Саколікава Вікторыя Віктараўна.

Пераможцамі конкурсу па намінацыі «Лепшы вядучы па правядзенні ўрачыстага абраду рэгістрацыі нараджэння» з прысваеннем:

першага месца - галоўны спецыяліст аддзела загса Лунінецкага райвыканкама Богдан Наталля Яўгенаўна;

другога месца - галоўны спецыяліст аддзела загса Пінскага гарвыканкама Мехалюк Вольга Яраславаўна;

трэцяга месца - галоўны спецыяліст аддзела загса Баранавіцкага гарвыканкама  Кандрыца Ірына Алегаўна.

Пераможцамі конкурсу па намінацыі «Лепшы вядучы па правядзенні ўшанавання юбілейных дат сумеснага жыцця» прызнаны з прысваеннем:

першага месца - галоўны спецыяліст аддзела загса Баранавіцкага гарвыканкама Канявега Людміла Яўгеньеўна;

першага месца - начальнік аддзела загса Драгічынскага райвыканкама Кез Ірына Сяргееўна;

трэцяга месца - начальнік аддзела загса Іванаўскага райвыканкама Новік Таццяна Васілеўна.

Акрамя пераможцаў камісія адзначыла дыпломамі ў намінацыі «Лепшы вядучы па правядзенні ўрачыстага абраду рэгістрацыі заключэння шлюбу»:

- за змест і культуру ўрачыстай прамовы на беларускай мове - Дубоўскую Зою Васільеўну, дырэктара Дома грамадзянскіх абрадаў Брэсцкага гарвыканкама;

- за арыгінальнасць сцэнарыя і музычнае афармленне - Ляўчук Марыну Васільеўну, начальніка аддзела загса Кобрынскага райвыканкама.

Дыпломамі ў намінацыі «Лепшы вядучы па правядзенні ўрачыстага абраду рэгістрацыі нараджэння» адзначаны:

- за агульную арганізацыю і правядзенне ўрачыстай рэгістрацыі нараджэння ў Дзень сям'і Кананко Ірына Вітальеўна, галоўны спецыяліст Дома грамадзянскіх абрадаў Брэсцкага гарвыканкама;

- за ўзровень агульнай культуры, мастацкае выкананне абраду і музычнае афармленне Кез Ірына Сяргееўна, начальнік аддзела загса Драгічынскага райвыканкама.

Дыпломам у намінацыі «Лепшы вядучы па правядзенні ўшанавання юбілейных дат сумеснага жыцця» адзначаны:

- за агульную арганізацыю, музычнае суправаджэнне выязной юбілейнай урачыстасці Булыга Ларыса Іванаўна, начальнік аддзела загса Баранавіцкага райвыканкама.

Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Каліноўскі С.А. ўручыў пераможцам  і намінантам адпаведныя дыпломы.




 


Пасля заканчэння ўрачыстага мерапрыемства госці наведалі з экскурсійнай праграмай Баранавіцкі краязнаўчы музей.

 



Галоўнае ўпраўленне юстыцыі выказвае падзяку начальніку аддзела загса Баранавіцкага гарвыканкама Валынец Святлане Віктараўне і кіраўнікам горада Баранавічы за садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні святочнага мерапрыемства і пазнавальную экскурсію.»

21.12.2015

Возврат к списку