.png)


Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Студэнты пазнаёміліся з архіўнай справай
16 сакавіка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны гандлёва-тэхналагічны каледж».
Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў прачыталі моладзі лекцыю па гісторыі архіўнай справы ў Беларусі, пазнаёмілі з гісторыяй дзяржархіва Брэсцкай вобласці, расказалі аб складзе дакументаў архіва, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Навучэнцам была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.