Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
«Юны архівіст» у БрДУ ім. А.С. Пушкіна
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», а таксама ў адпаведнасці з планам работы філіяла кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» на 2023/2024 навучальны год 26 кастрычніка 2023 г. для студэнтаў 1-га курса гістарычнага факультэта праведзены вучэбна-метадычны семінар на тэму: «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці: гісторыя, структура, фонды».
У ходзе семінара дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава Г.Г. расказала пра гісторыю архіва, яго структуру, напрамкі дзейнасці, склад і змест дакументаў архіва, а таксама адказала на пытанні.
Першакурснікі асабліва цікавіліся складам архіўных дакументаў па пэўных тэмах, як ажыццяўляць пошук неабходнай інфармацыі ў архіўных дакументах, што ў далейшым спатрэбіцца ім для напісання курсавых работ.