Сёння: 29 марта, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by
Схема праезду




Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Электронныя звароты

Электронныя звароты

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ў галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» са зменамі і дапаўненнямі унесенымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 306-З (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 22.07.2015, 2/2304)  (далей Закона).

Электронны зварот павінен змяшчаць тыя ж рэквізіты, што і пісьмовы зварот, за выключэннем патрабавання аб наяўнасці асабістага подпісу. У электронным звароце ў абавязковым парадку павінен быць паказаны адрас электроннай пошты заяўніка.

Адказы (апавяшчэнні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронных зваротах.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:

заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;

у электронным звароце паказаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).

У выпадку, калі паступаючыя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў маюць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніка дзяржаўнага органа ці іншай дзяржаўнай арганізацыі або асобы, ўпаўнаважанай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.

У адпаведнасці з артыкулам 1 Закона электронны зварот-зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі альбо размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

У адпаведнасці з артыкулам 25 Закона электронныя звароты, якія паступілі ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных гэтым артыкулам.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц.

Разгляд зваротаў па сутнасці

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб" (у рэд. ад 25.12.2014) галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама разглядае па сутнасці звароту:

Сферы жыццядзейнасці насельніцтва

Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі

мясцовы орган (службовая асоба)

вышэйшы орган

рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану, кантроль за ажыццяўленнем гэтай дзейнасці

сельскія, пасялковыя, гарадскія (гарадоў раённага падпарадкавання) выканаўчыя камітэты;

аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах;

аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану раённых выканаўчых камітэтаў;

аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану, Дамы (Палацы) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў (у гарадах абласнога падпарадкавання)

галоўныя ўпраўлення юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў;

Міністэрства юстыцыі

пытанні арганізацыі работы органаў прымусовага выканання

кіраўнікі органаў прымусовага выканання, галоўныя ўпраўленні юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў

Міністэрства юстыцыі

кантроль за выкананнем заканадаўства аб натарыяце, Аб адвакатуры, аб аказанні юрыдычных паслуг

галоўныя ўпраўленні юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў (за выключэннем кантролю за выкананнем заканадаўства аб адвакатуры)

Міністэрства юстыцыі

 

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік спыняюць разгляд гэтага звароту па сутнасці і вяртаюць заяўніку арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту. Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы.

Парадак абскарджання адказаў на электронны зварот або рашэнне аб пакіданні яго без разгляду па сутнасці ажыццяўляецца заяўнікамі ў адпаведнасці з артыкулам 20 Закона.

Спосабы падачы электроннага звароту ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі:

1. Для фізічных асоб: на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі абраць у рубрыцы "Электронныя звароты" - ўкладку «Электронны зварот для фізічных асоб» - запоўніць прапанаваныя ячэйкі і націснуць «Адправіць»

2. Для юрыдычных асоб (індывідуальных прадпрымальнікаў): на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі абраць у рубрыцы «Электронныя звароты» ўкладку «Электронны зварот для юрыдычных асоб (індывідуальных прадпрымальнікаў)» - запоўніць прапанаваныя ячэйкі і націснуць «Адправіць».

Таксама неабходна прымацоўваць да формаў электронных зваротаў дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.


04.08.2010