Сёння: 3 Ліпеня, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 21-25-29

Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Інфармацыйнае забеспячэнне карыстальнікаў

Інфармацыйнае забеспячэнне карыстальнікаў

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

(дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый i грамадзян

у адпаведнасці з іх запытамі) 

У адпаведнасці з Правилами работы государственных архивов Республики Беларусь, зацверджанымі пастановай Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 лiстапада 2005 г. № 7 (са зменамі і дапаўненнямі) дзяржаўныя архівы выконваюць запыты тэматычнага, генеалагічнага і сацыяльна-прававога характару.

Тэматычны запыт - запыт аб прадастаўленні інфармацыі па пэўнай праблеме, тэме, падзеі ці факце. Разнавіднасцю тэматычнага запыту з'яўляецца біяграфічны запыт, па якім усталёўваюцца звесткі, неабходныя для вывучэння жыцця канкрэтнай асобы, удакладнення фактаў яго біяграфіі.

Генеалагічны запыт - запыт аб архіўнай інфармацыі, з дапамогай якой можна ўсталяваць сваяцкія сувязі двух або больш асоб, гісторыю сям'і, роду. 

Парадак выканання запытаў тэматычнага і генеалагічнага характару 

Запыты тэматычнага і генеалагічнага характару выконваюцца ў парадку аказання платных паслуг (у тым ліку і на аснове дагавора).

Тэматычныя запыты дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, звязаныя з выкананнем імі сваіх функцый, архіў разглядае бясплатна ў першачарговым парадку ва ўстаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тэрміны або ў тэрміны, вызначаныя ў запыце.

Карыстальнікі могуць правесці самастойнае даследаванне ў чытальнай зале архіва.

Абслугоўванне карыстальнікаў у чытальнай зале ажыццяўляецца бясплатна, за выключэннем вырабу копій і ксеракопій па заяўках карыстальнікаў (парадак афармлення для работы ў чытальнай зале, арганізацыя працы з дакументамі, правы і абавязкі ўстаноўлены ў «Инструкции о порядке пользования архивными документами в читальных залах государственных архивов Республики Беларусь»).

Запыт сацыяльна-прававога характару - запыт аб прадастаўленні архіўнай інфармацыі, звязаны з забеспячэннем законных правоў грамадзян.

Да запытаў сацыяльна-прававога характару, што тычацца маёмасных і спадчынных правоў грамадзян, адносяцца запыты, звязаныя з прадастаўленнем архіўнай інфармацыі аб валоданні, карыстанні і распараджэнні грамадзянамі рухомай і нерухомай маёмасцю, яго набыцці, адчужэнні і атрыманні ў спадчыну.

Да запытаў сацыяльна-прававога характару, якія не тычацца маёмасных і спадчынных правоў грамадзян, адносяцца запыты аб пацверджанні працоўнага стажу і памеру заработнай платы, праходжанні вайсковай службы, удзеле ў Вялікай Айчыннай вайне, партызанскім і падпольным руху, пражыванні на акупаванай тэрыторыі, знаходжанні ў эвакуацыі, знаходжанні ў створаных нацыстамі месцах прымусовага ўтрымання, гвалтоўным вывазе ў Германію і іншыя краіны Еўропы ў перыяд Другой сусветнай вайны, знаходжанні на лячэнні, узнагароджаннi i прысваенні вучоных ступеняў і званняў, творчай дзейнасці і ахове аўтарскіх правоў, адукацыі і вучобе, абранні на выбарныя пасады, прымяненне рэпрэсій, рэабілітацыі, грамадзянскім стане і іншыя, звязаныя з забеспячэннем законных правоў грамадзян. 

Парадак выканання запытаў сацыяльна-прававога характару 

Выкананне запытаў грамадзян сацыяльна-прававога характару адносiца ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур 18.25.1, 18.25.2, 18.26 Перечня административных процедур, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан». 

Подробнее