Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
ВНИМАНИЕ! Приближается срок предоставления ежегодной информации общественными объединениями
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама нагадвае, што згодна з патрабаваннямі часткі шостай артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзкіх аб'яднаннях», грамадскія аб'яднанні да 1 сакавіка 2018 года павінны прадставіць у галоўнае ўпраўленне юстыцыі інфармацыю, якая павінна змяшчаць:
- інфармацыю аб працягу сваёй дзейнасці з указаннем месца знаходжання кiруючага органа;
- iнфармацыю аб колькасцi грамадскага аб'яднання, яго арганізацыйных структур;
- звесткі аб мерапрыемствах, праведзеных грамадскім аб'яднаннем у статутных мэтах за год;
- спісы членаў выбарных органаў грамадскага аб'яднання, у якiх указаны прозвiшча, уласнае імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства і нумар хатняга тэлефона, месца працы (вучобы) і нумар працоўнага тэлефона, пасада ў гэтых выбарных органах і дата выбрання кожнага з членаў з дадаткам адпаведных пратаколаў.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефону: (80162) 21 18 13.