.png)


Брестского областного исполнительного комитета
Отдел загса Лунинецкого райиcполкома
Акрамя прыгожых стэндаў, парадавала выстава малюнкаў выхаванцаў мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў. Праграма пачалася з гістарычнага экскурсу. На пераемнасць пакаленняў, слаўныя традыцыі ветэранаў, якія годна працягваюць цяперашнія супрацоўнікі, звярнуў увагу старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч. Ён падзякаваў работнікам за іх адказнае выкананне прафесійных абавязкаў, якія, акрамя дакладнасці, скрупулёзнасці, патрабуюць чуласці і спагады. Галоўныя ўзнагароды раёна з рук Віктара Анатольевіча атрымалі супрацоўнікі аддзела ЗАГС і кіраўнікі спраў сельвыканкамаў раёна.
З падарункамі і дыпломамі завітала на свята намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Яна Стэльмашук, якая заахвоціла прызёраў абласнога агляду-конкурсу “ЗАГС – вачамі дзіцяці” – Аню Клімчук (другое месца) і Мікіту Раковіча (трэцяе месца).
Эстафету віншаванняў перанялі намеснік старшыні райвыканкама Руслан Хоміч і начальнік аддзела ЗАГС Святлана Яроцкая. Шчымлівую нотку ў праграму ўнёс момант ушанавання ветэранаў. Сертыфікатамі адзначаны былыя супрацоўнікі сельвыканкамаў.
Выступленні чаргаваліся з нумарамі мастацкай самадзейнісці.

