Сегодня: 20 апреля, Суббота

Контактный телефон (факс): 30-16-16


Режим работы
Понедельник – пятница: 8:30 - 17:30
Перерыв на обед: 13:00 - 14:00
Выходные дни: суббота, воскресенье
Прием граждан в соответствии с графиком.
Телефон горячей линии: 30-16-16
Почтовый адрес: 224030, г. Брест, проспект Машерова,6
E-mail: justice@brestjust.gov.by

Герб 1 Герб 2 Герб 3 Главное управление юстиции
Брестского областного исполнительного комитета
Як узбуджаецца выканаўчая вытворчасц

Як узбуджаецца выканаўчая вытворчасц

Размова з начальнікам аддзела прымусовага выканання Жабінкаўскага раёна Ірынай ТЭАДАРОВІЧ.

– Ірына Генадзьеўна, патлумачце, калі ласка, якімі павінны быць дзеянні спагнальніка (па-руску – взыскателя), калі рашэнне суда ўступіла ў законную сілу?

– Адразу пасля гэтага неабходна безадкладна атрымаць на рукі выканаўчы дакумент і самастойна звярнуцца з заявай аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці. Падкрэслю, гэта робіцца выключна по заяве спагнальніка.

– Але ж чаму суд сам не накіроўвае неабходныя дакументы у аддзел прымусовага выканання?

– Трэба ведаць: суд робіць так толькі па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях. Таму спагнальнік часам памылкова лічыць, што дакументы аўтаматычна перанакіроўваюцца ў аддзел прымусовага выканання (АПВ) для наступнага іх выканання.

Ёсць такія выпадкі. Яны асабліва небяспечныя пры спагнанні аліментаў. Так, адпаведна пункту 208 Інструкцыі па выканаўчай вытворчасці, запазычанасць па аліментах разлічваецца з дня ўзбуджэння выканаўчай вытворчасці, а яна печынаецца толькі пасля прад’яўлення ў АПВ адпаведнага дакумента.

Запазычанасць па аліментах можа быць разлічана да дня ўзбуджэння выканаўчай вытворчасці ў рамках трохгадовага тэрміну па хадатайніцтву спагнальніка, толькі калі ўтрыманне аліментаў не адбывалася па прычынах, прызнаных судовым выканаўцам уважлівымі (хвароба, форс-мажорныя абставіны).

550x366-images-2018-October-IMG_8577-Zhabinka.jpg

– Якія яшчэ нюансы існуюць пры выканаўчых дзеяннях?

– Важны момант – вызначэнне месца іх здзяйснення. Выканаўчыя дзеянні судовы выканаўца праводзіць па месцы жыхарства або знаходжання даўжніка, ці месцы размяшчэння яго маёмасці, альбо там, дзе пазычальнік займаецца гаспадарчай дзейнасцю.

Заява аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці павінна ўтрымліваць звесткі, пазначаныя ў артыкула 43 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб выканаўчай вытворчасці” (далей – Закон). Дадаюцца таксама наступныя паперы: арыгінал выканаўчага дакумента; даверанасць ці іншы дакумент, што пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка спагнальніка, калі заява (прадстаўленне) аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці прад’яўляецца прадстаўніком; дакументы, што пацвярджаюць дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1-й і 3-й артыкула 41 Закона, калі іх правядзенне да ўзбуджэння выканаўчай вытворчасці абавязкова.

Накіроўваць заяву аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці неабходна заказной карэспандэнцыяй з паведамленнем. Магчыма таксама перадаць дакументы непасрэдна ў канцылярыю АПВ.

Варта падкрэсліць, што ў сувязі са зменай парадку вяртання выканаўчых дакументаў могуць узнікаць сітуацыі, калі заяву аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці з выканаўчым дакументам спатрэбіцца прад’яўляць паўторна неаднаразова. Адпаведна артыкулу 106 Закона пры звальненні даўжніка (у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка) з працы або ў выпадку, калі зніклі падставы для выплаты яму даходаў, наймальнік, які праводзіў утрыманні з зарплаты і зраўнаваных да яе прыбыткаў гэтага даўжніка, абавязаны ў трохдзённы тэрмін вярнуць выканаўчы дакумент спагнальніку. Судоваму выканаўцу толькі накіроўваецца ліст са звесткаю пра тое, што даўжнік звольнены і выканаўчы дакумент накіраваны спагнальніку, а таксама інфармацыя аб праведзеных утрыманнях.

– І які далейшы лёс спагнання?

– Спагнальніку важна разумець: калі выканаўчы дакумент знаходзіцца ў яго на руках, значыцца, ён самастойна кантралюе выкананні даўжніком абавязацельстваў. Пры намеры спагнальніка самастойна атрымаць доўг у прымусовым парадку неабходна зноў неадкладна з моманту атрымання з папярэдняга месца працы пазычальніка (або месца атрымання ім прыбытка) выканаўчага дакумента прад’явіць яго з заявай аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці ў АПВ.

Хочацца звярнуць увагу наймальнікаў яшчэ і на такую акулічнасць. Пры звальненні даўжніка неабходна паведаміць судоваму выканаўцу звесткі пра новае месца ягонай працы і (ці) месцы атрымання іншых даходаў пры наяўнасці такіх звестак. У гэтым напрамку павінна быць актыўная пазіцыя і спагнальнікаў, паколькі ўсялякая інфармацыя такога кшталту дае больш магчымасцяў для выканання судовага рашэння.

– Дзякую за размову.

Інтэрв’ю браў Анатоль БЕНЗЯРУК.

Опубликовано в газете “Сельская праўда”

Выпуск №82 от 24 октября 2018 г.