.png)


Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
120 гадоў з дня нараджэння Веры Захараўны Харужай
27 верасня 2023 г. споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Веры Захараўны Харужай.
Вера Харужая – дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля ў Віцебску ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У лістападзе 1942 г. была схоплена гестапа і пакарана.
Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 17 мая 1960 г. Веры Захараўне Харужай было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з узнагароджаннем ордэнам Леніна.
У Брэсце яе імем названа вуліца. Дарэчы, на гэтай вуліцы размешчаны будынак Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці.
1. ГАБр. Газета «Заря». 20 мая 1960 г.
2. ГАБр. Ф. 783. Оп. 3. Д. 307. Л. 5, 8
3. ГАБр. Ф. 783. Оп. 3. Д. 411. Л. 112
4. ГАБр. Ф. 783. Оп. 3. Д. 411. Л. 113