Сёння: 7 мая, Аўторак

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224030, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Акцыя - Нашы дзеці

Акцыя - Нашы дзеці

      На працягу снежня 2020 г. - студзеня 2021 г. галоўным упраўленнем юстыцыі і тэрытарыяльнымі аддзеламі прымусовага выканання вобласці праведзена дабрачынная акцыя, прымеркаваная да навагодніх і калядных святаў.
     У рамках акцыі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі наведалі ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пружанскага раёна». Дзецям былі ўручаны салодкія падарункі, заплечнікі з канцылярскімі прыладамі і прадметамі асабістай гігіены, якія былі падрыхтаваны галоўным упраўленнем юстыцыі сумесна з АПВ Ленінскага і Маскоўскага раёна г. Брэста, АПВ Брэсцкага раёна. Дзеці паказалі гасцям прыгожыя вырабы і малюнкі, якія рабілі разам са сваімі выхавацелямі. У сацыяльна-педагагічным цэнтры жывуць дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. У цэнтры дзецям забяспечана аказанне кваліфікаванай сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай і іншай дапамогі з боку дзяржавы.

ГУЮ - рисунки.jpg

ГУЮ - поделки.jpg

    У рамках акцыі супрацоўнікамі АПВ Камянецкага раёна была аказана дабрачынная дапамога Дзіцячаму дому сямейнага тыпу ў в. Вялікая Турна Камянецкага раёна.

Каменец.jpg

     Супрацоўнікі АПВ Лунінецкага раёна наведалі ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Лунінецкага раёна». Дзецям былі ўручаны навагоднія падарункі. А ў падзяку за падарункі ад дзяцей прагучалі вясёлыя навагоднія вершы.

114_Фото Лунинец 1.jpg

   Супрацоўнікі АПВ Бярозаўскага раёна наведалі з падарункамі шматдзетную сям'ю Гутіч А.С. Святочны настрой панаваў у доме маладой шматдзетнай сям'і, вочы дзяцей іскрыліся шчасцем, а супрацоўнікі АПВ Бярозаўскага раёна ў касцюмах Дзядулі марозу і Снягуркі падарылі дзецям падарункі і прысмакі.

105_фото Береза 2.jpg


     Супрацоўнікі АПВ Пінскага раёна і г. Пінска наведалі ДУА «Малоткавіцкая дапаможная школа-інтэрнат», дзе павіншавалі дзяцей з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі і ўручылі ім падарункі.

117_молотковичская школа интернат.jpg


          Супрацоўнікі АПВ Пружанскага раёна наведалі ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пружанскага раёна», дзе павіншавалі дзяцей з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі і ўручылі ім навагоднія падарункі.

118_20201224_142544.jpg


     Супрацоўнікі АПВ Ганцавіцкага раёна наведалі шматдзетную сям'ю Сцепанюк, дзе павіншавалі бацькоў і дзяцей з надыходзячым калядным святам і ўручылі ім падарункі. Дзеці расказалі пра свае поспехі ў вучобе, спорце і розных секцыях.
     Супрацоўнікі АПВ Жабінкаўскага раёна ў рамках акцыі аформілі падпіску на друкаваныя выданні для навучэнцаў ДУА «Жабінкаўская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат».
26.01.2021

Возврат к списку