Сёння: 20 мая, Панядзелак

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224030, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Інфармацыя аб выніках работы ўпраўлення юрыдычнага суправаджэння і юрыдычнай экспертызы за 2020 год

Інфармацыя аб выніках работы ўпраўлення юрыдычнага суправаджэння і юрыдычнай экспертызы за 2020 год

У 2020 годзе запланаваныя мерапрыемствы ўпраўленнем юрыдычнага суправаджэння і юрыдычнай экспертызы (далей – упраўленне), уключаныя ў план работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама (далей – план), былі выкананы ў поўным аб'ёме.

Двойчы на рпацягу 2020 года ажыццяўляўся маніторынг выканання рашэнняў эканамічнага суда Брэсцкай вобласці, прынятых па выніках разгляду іскаў пракуратуры Брэсцкай вобласці па заключаным аблвыканкамам інвестыцыйным дагаворам.

Падрыхтаваны абагульненні правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы рашэнняў Брэсцкага аблвыканкама за 2-ое паўгоддзе 2019 г. і за 1-ое паўгоддзе 2020 г., а таксама рашэнняў Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў за 2019 год.

На планавай аснове на рпацягу 2020 года праводзіўся маніторынг рашэнняў аблвыканкама і Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў на адпаведнасць заканадаўству за перыяд з 2004 года па 2018 год.

Ажыццёўлена 3 аналізу стану прававой работы ў Пінскім гарвыканкаме, Пінскім райвыканкаме і Ляхавіцкім райвыканкаме, у тым ліку аналіз па пытаннях законнасці заключэння і выканання дагавораў, вядзення прэтэнзіённай і іскавай работы, парадку, своечасовасці і якасці разгляду прад'яўленых да арганізацыі прэтэнзій і іншых напрамкаў прававой работы.

На працягу года ажыццяўляўся кантроль за выкананнем плана падрыхтоўкі аблвыканкамам нарматыўных прававых актаў на 2020 год.

Праведзена работа па прыцягненні да адказнасці інвестараў за нездзяйсненне (неналежнае выкананне) умоў інвестыцыйных дагавораў.

Падрыхтавана і ўнесена 1 рашэнне Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, 5 рашэнняў Брэсцкага аблвыканкама, 8 распараджэнняў старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

Таксама прыняты актыўны ўдзел у распрацоўцы 5 праектаў нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

За 2020 год ажыццёўлены аналіз работы Камянецкага райвыканкама ў складзе рабочай групы па маніторынгу выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

Упраўленнем прааналізавана практыка ажыццяўлення мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі адміністрацыйнай працэдуры «прыняцце рашэння аб пацвярджэнні набыўной даўнасці на нерухомую маёмасць».

Падрыхтавана 7 растлумачэнняў па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.

Праведзены аналіз па вядзенні адміністрацыйнага працэсу мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі Брэсцкай вобласці.

Падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі па парадку вядзення адміністрацыйнага працэсу і накіраваны ў структурныя падраздзяленні аблвыканкама для ўліку ў рабоце.

Арганізаваны і праведзены семінар па актуальных пытаннях нарматворчай дзейнасці для юрыдычных службаў гаррайвыканкамаў.

За 2020 год ажыццёўлена абавязковая юрыдычная экспертыза 1231 нарматыўнага прававога акта нарматворчых органаў базавага ўзроўню.

Па выніках разгляду вынесена 1059 станоўчых заключэнняў, у тым ліку 733 станоўчых заключэнняў па актах, у дачыненні якіх ажыццяўлялася дапрацоўка, 326 станоўчых заключэнняў – без дапрацоўкі; аформлена 285 зваротаў на дапрацоўку. За прызначаны перыяд не вынесена ні аднаго адмоўнага заключэння, што гаворыць аб выніковасці работы, якая праводзіцца ў дачыненні адпаведнасці нарматыўных прававых актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага ўзроўню заканадаўству.

Забяспечана правядзенне юрыдычнай экспертызы ва ўстаноўленыя тэрміны. У першачарговым парадку ажыццяўлялася экспертыза актаў, якія рэгулююць найбольш важныя грамадскія адносіны, у прыватнасці, рашэнні, якія прыняты ў рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2020 г. № 143 «Аб падтрымцы эканомікі» і Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2006 г. № 54 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку фарміравання і прымянення планава-разліковых коштаў на жыллёва-камунальныя паслугі», а таксама акты, якія прадугледжваюць зацвярджэнне раённых і гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) бюджэтаў, забарон на наведванне лясоў і ўвядзення абмежавальных мерапрыемстваў.

Праведзена 14 праверак нарматворчых органаў, па выніках якіх складзена 10 актаў з указаннем выяўленых парушэнняў, 4 даведкі.

За 2020 год выяўлена толькі 2 парушэнні тэрміну прадстаўлення рашэнняў нарматворчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на абавязковую юрыдычную экспертызу.

На працягу 2020 года ажыццёўлены маніторынг нарматыўных прававых актаў 14 мясцовых органаў базавага ўзроўню, уключаных у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, у выніку якіх толькі ў 8 нарматворчых органах выяўлены акты, не прыведзеныя ў адпаведнасць з заканадаўствам.

Падрыхтавана інфармацыя аб якасці нарматворчай дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў і выканаўчых і распарадчых органаў базавага ўзроўню і ўнесена ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў і Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт за 2019 год.

Падрыхтаваны 2 абагульненні вынікаў правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў нарматворчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

За 2020 год разгледжана 642 звароту грамадзян і юрыдычных асоб, узгоднена з заўвагамі (без заўваг) 2677 праектаў нарматыўных прававых актаў.

11.02.2021

Возврат к списку