Сёння: 29 апреля, Панядзелак

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб папулярызацыі архіўных дакументаў і фондаў Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці

Аб папулярызацыі архіўных дакументаў і фондаў Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці

Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава Г.Г. прыняла ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР.

80th anniversary of the reunion_1.jpg

17 верасня 2019 г. у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы ў рамках праекта музея «12 артэфактаў», прысвечанага 1000-годдзю горада Брэста. На выставе для агляду быў прадстаўлены транспарант Брэсцкага падпольнага акруговага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі 1920-1930-х гг. Гэты транспарант быў перададзены архівам у музей у 1956 годзе на падставе распараджэння архіўнага ўпраўлення МУС БССР, разам з іншымі аналагічнымі матэрыяламі.

У ходзе мерапрыемства дырэктар архіва распавяла прысутным пра паходжанне гэтага віду гістарычнай крыніцы. Такія транспаранты адклаліся ў якасці рэчыўных доказаў у архіўных фондах праваахоўных органаў Польшчы за 1921-1939 гг., якія ў сваіх данясеннях, рапартах, матэрыялах следчых спраў фіксавалі ўсе дзеянні членаў падпольнай КПЗБ, у тым ліку факты вывешвання ў розных населеных пунктах такіх транспарантаў.

20 верасня 2019 г. Карапузава Г.Г. прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Мартынаўскія чытанні», арганізаванай Кобрынскім райвыканкамам і ўстановай культуры «Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава».

У канферэнцыі ўдзельнічалі работнікі культуры і адукацыі, музеяў, архіваў, бібліятэк, навуковых устаноў, краязнаўцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі.

Дырэктар дяржархіва выступіла з дакладам на тэму: «Гісторыя Кобрыншчыны ў дакументах Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці».

80th anniversary of the reunion_2.jpg

24.09.2019

Возврат к списку