Сёння: 3 мая, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224030, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб выніках работы дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці за 2018 год

Аб выніках работы дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці за 2018 год

У 2018 годзе дзяржаўныя архівы і тэрытарыяльныя (гарадскія і раённыя) архівы вобласці працягвалі ўдзел у рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы «Архівы Беларусі» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016–2020 гг. Вялікая ўвага ўдзялялася ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы архіўных устаноў, укараненню сучасных інфармацыйных тэхналогій, павышэнню ўзроўню работы па аказанні паслуг арганізацыям і насельніцтву, рашэнню праблем сацыяльнай абароненасці грамадзян.

У вобласці забеспячэння захаванасці дакументаў вялася работа, накіраваная на забеспячэнне эксплуатацыйнай надзейнасці і супрацьпажарнай бяспекі будынкаў.

У   Занальным дзяржаўным архіве (ЗДА) у г. Пінску ў асноўным будынку па вул. Брэсцкая,139 ажыццёўлены цякучы рамонт памяшканняў першага паверха, уключаючы архівасховішчы. Для патрэб архіва было перададзена ў бязвыплатнае карыстанне дадатковае памяшканне па вул. Брэсцкая, 85-81 пад архівасховішчы, у якім устаноўлены супрацьпажарныя дзверы, адрамантавана ахоўна-пажарная сігналізацыя. У ЗДА у г. Кобрыне таксама праводзіўся цякучы рамонт памяшканняў першага паверха будынка, планавы рамонт цеплавога вузла. У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці (аблархiў) праведзены капітальны рамонт сістэмы відэаназірання.

У дзяржархiвы ў працэсе камплектавання на пастаяннае захоўванне паступіла 19 205 адзінак захоўвання, у тым ліку, ад 193 арганізацый вобласці – 19 141 адз. зах. кіраўніцкай дакументацыі, асабістага паходжання – 64 адз. зах.

Дакументы асабістага паходжання паступілі ад Маркава В.Ф. – Заслужанага настаўніка БССР, Бабко А.М. – Ганаровага грамадзяніна Баранавіцкага раёна, Марозу I.П. – Ганаровага грамадзяніна г. Кобрына, Бацюшка А.Я. – сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў 2004 года, Заслужанага майстра спорту па цяжкай атлетыцы.

Па стане на 01.01.2019 крыніцамі камплектавання дзяржархiваў з'яўляюцца 1 098 арганізацый вобласці. На пастаянным захоўванні знаходзіцца 3 934 фонда, 1 721 193 адз. зах.

Дзяржархiвамi аказана метадычная і практычная дапамога ва ўпарадкаванні дакументаў пастаяннага захоўвання 202 арганізацыям. Былі ўзгоднены вопісы спраў па асабістым складзе ў аб'ёме 22 663 адз. зах. (135 % ад планавых заданняў).

Арганізацыям, якія з'яўляюцца крыніцамі камплектавання дзяржархiваў, аказана метадычная дапамога ў распрацоўцы і ўзгадненні 170 наменклатур спраў, 106 палажэнняў аб экспертных камісіях, 103 палажэнняў аб архівах арганізацый.

Аказана дапамога ў распрацоўцы інструкцый па справаводстве інспекцыям Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, Брэсцкага раёна, Пружанскаму лясгасу.

Праведзена 19 семінараў з прадстаўнікамі справаводных і архіўных службаў арганізацый вобласці па пытаннях справаводства і работы архіваў арганізацый, 804 кансультацыі па пытаннях распрацоўкі наменклатур спраў, парадку вядзення справаводства, афармлення дакументаў і інш.

Пазаштатнымі інспектарамі архіваў і справаводства Дзяржаўнай інспекцыі архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці ў справаздачным годзе ажыццёўлена 21 планавая праверка арганізацыі справаводства і работы архіваў дзяржаўных органаў. Па выніках праверак у сувязі з выяўленымі парушэннямі ў сферы архіўнай справы і справаводства складзена 19 актаў, у якіх рэкамендаваны да выканання 66 мерапрыемстваў.

Найважнейшай сферай дзейнасці з'яўлялася работа па інфармацыйным забеспячэнні карыстальнікаў і выкананні запытаў.

У 2018 годзе дзяржархiвамi выканана 5089 запытаў, у тым ліку, 308 тэматычных, 1569 біяграфічных і 50 генеалагічных, а таксама 3 162 запыту сацыяльна-прававога характару. У дзяржархiвы звярнулася асабіста 1094 наведвальніка. Са станоўчым вынікам (выдадзены архіўныя даведкі, копіі, выпіскі) выканана 2 944 запытаў (57,8 %).

У чытальных залах дзяржархiваў працавала 473 карыстальніка, у тым ліку, 27 замежных карыстальнікаў. Па заказах карыстальнікаў чытальных залаў было выраблена 9054 копіі архіўных дакументаў.

Па матэрыялах архіўных дакументаў дзяржархiвы вобласці падрыхтавалi 20 артыкулаў, архівісты прынялі ўдзел у выпусках 3 радыёперадач, 3 тэлеперадачах.

Арганізавана і праведзена 15 аглядных экскурсій па архівах.

Падрыхтавана 5 выстаў дакументаў.

Аблархівам была падрыхтавана выстава дакументаў «...З жыцця аднаго архіўнага будынка, які захоўвае гісторыю стагоддзяў якія сышлі. 1985-2018 гг.», прысвечаная гісторыі ізноў адкрытага пасля капітальнага рамонту будынка архіва па вул. Энгельса, 8.

ЗДА у г. Кобрыне была падрыхтавана выстава дакументаў і фотадакументаў да 55-годзя архіва на тэму «Гісторыя архіва ў асобах».

ЗДА у г. Пінску арганізаваў 3 выставы дакументаў па наступнай тэматыцы: «Натарыят Пінскай вобласці», «Наша боль. Чарнобыль», якія экспанаваліся ў вестыбюлі будынка архіва, і «80-летнi юбілей мастака У.М. Кiркевiча», якая экспанавалася ў Музеі Беларускага Палесся.

18 тэрытарыяльных (гарадскіх і раённых) архіваў вобласці выконвалі сваi асноўныя функцыі – камплектаваліся дакументамі ліквідаваных суб'ектаў гаспадарання вобласці, забяспечвалі іх улік, захаванасць і выкарыстанне.

У 2018 годзе паступілі на захоўванне дакументы ад 999 ліквідаваных суб'ектаў гаспадарання (у тым ліку, ад 482 індывідуальных прадпрымальнікаў) агульным аб'ёмам 20 251 адз. зах. Выканана 4 503 запыту сацыяльна-прававога характару (аб пацвярджэнні працоўнага стажу, аб памеры заработнай платы і інш.), з іх са станоўчым вынікам – 2875 запытаў (63 %).

Па стане на 01.01.2019 у 18 гарадскіх і раённых архівах вобласці захоўваецца 191 497 адз. зах. на папяровой аснове ў складзе 6 867 фондаў, у тым ліку, 39 748 спраў пастаяннага захоўвання, 123 284 справы па асабістым складзе. 

Інфармацыю падрыхтавала начальнік аддзела архіўных устаноў, 

натарыяту і загсаў галоўнага ўпраўленння юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама 

Н.М.Кралько. 30.01.2019

30.01.2019

Возврат к списку