Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Абласны орган архіўнай справы і справаводства
Пасада, прозвішча, імя |
Асноўныя абавязкi |
Тэлефон
коды: міжнародны + 375 162;
па Беларусi 8 0162
|
Начальнiк аддзела Кралько Наталля Міхайлаўна |
Агульнае кіраўніцтва аддзелам, выкананне функцый у сферы архіўнай справы і справаводства |
30 16 06 |
Асноўныя напрамкi дзейнасцi ў сферы архіўнай справы і справаводства
- ажыццяўленне дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і рэалізацыя адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы архіўнай справы і справаводства на тэрыторыі Брэсцкай вобласці;
- кіраўніцтва дзейнасцю дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці:
-
Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці;
Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Баранавічы;
Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне;
Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Пінску; - аказанне метадычнай дапамогі дзяржаўным архівам, тэрытарыяльным (гарадскiм i раённым) архівам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Брэсцкай вобласці;
- фарміраванне Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне захаванасці дакументаў, арганізацыя іх дзяржаўнага ўліку і выкарыстання;
- ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы архіўнай справы і справаводства ў адпаведнасці з заканадаўствам аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.
Пры аддзеле дзейнічае экспертна-праверачная камісія (ЭПК) для разгляду навукова-метадычных і практычных пытанняў экспертызы каштоўнасці дакументаў і камплектавання імі дзяржаўных архіваў, а таксама архіваў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, арганізацыі дакументаў у справаводстве арганізацый, ажыццяўлення метадычнага кіраўніцтва і кантролю за дзейнасцю экспертна -метадычных камісій (ЭМК) дзяржаўных архіваў і экспертных камісій (ЭК) арганізацый.